Больш рэйдаў – менш пажараў!

Date 23.06.2025 Man
Comment 489
Больш рэйдаў – менш пажараў!

У гэтым упэўненыя бярэзінскія ратавальнікі і не спыняюць прафілактычную работу ў жыллі грамадзян. Выхадныя – не выключэнне. Так, разам з карэспандэнтам раённай газеты «Бярэзінская панарама» мы наведалі жыхароў Беразіно, а таксама Пагосцкага, Паплаўскага, Бярэзінскага, Багушэвіцкага сельсаветаў.

У адной хаце не перастаеш здзіўляцца парадку і чысціні, хоць тут жывуць акрамя дарослых трое малых гарэз, а ў іншым доме – як кажуць, не пераступіць… Смецце, дровы, адзенне – усе ляжыць на падлозе. На стале – талерка з акуркамі, знешні выгляд гаспадара – неахайны. Такія людзі не надта жадаюць слухаць парады розных служб, але ж трэба «дастукацца» і да яго. Людзей уражвае аповед пра апошні выпадак гібелі ў агні двух чалавек у весцы Казлоў Бераг, калі прычынай стала неасцярожнасць пры курэнні. У кожным доме мы пакідалі памяткі пра бяспечнае карыстанне печамі і электрапрыборамі, нагадвалі людзям пра неабходнасць адрамантаваць печку да новага ацяпляльнага перыяду.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:

«Асаблівая ўвага пры праверках жылля людзей надаецца стану аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў: гэты танны і просты ў эксплуатацыі прыбор павінен быць у кожным жылым пакоі. Ён здольны на ранняй стадыі развіцця пажара папярэдзіць пра гэта чалавека гучным сігналам. Не забывайцеся своечасова мяняць батарэйку ў апавяшчальніку, і ён праслужыць вам не менш за дзесяць гадоў. У летні час вельмі актуальная тэма бяспекі дзяцей. Схавайце ад іх запалкі, не пускайце адных да вады. Самае галоўнае – не пакідайце дзяцей без нагляду!»

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER