Калі ў лагеры ратавальнікі, значыць, будзе весела і карысна

Date 07.07.2025 Man
Comment 421
Калі ў лагеры ратавальнікі, значыць, будзе весела і карысна

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Папараць-кветка» добра вядомы дзецям Бярэзіншчыны: цяжка знайсці школьніка, які б не адпачываў тут. Прыезд ратавальнікаў у кожную змену работы лагера ўжо стаў традыцыйным. У рамках прапагандысцкай акцыі «Бяспечныя канікулы» інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова і пяцёра актывістаў раённага аддзялення маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правялі для дзяцей гульню «Шыфр 112».

Атрадам прапанавалі прайсці іспыты на сямі лакацыях: дзеці тушылі ўмоўнае ўзгаранне, разгадвалі красворд бяспекі, называлі знакі эвакуацыі і вызначалі прыгоднасць для ежы розных грыбоў, перабіраліся праз «балота»  па купінах, складвалі гістарычны пазл. У актавай зале мы пагаварылі пра тыя сітуацыі, якіх неабходна пазбягаць падчас летняга адпачынку, паглядзелі два фільмы. А юны ратавальнік Васіль Калянковіч нагадаў дзецям, як трэба правільна карыстацца вогнетушыцелем. 

Па выніках гульні лідарамі сталі атрады «Дынаміт», «Шлях воіна» і «Фенікс». Усе астатнія каманды атрымалі адзякі за актыўны ўдзел у гульні. 

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік расказвае:

- Практыка паказвае, што дзеці добра ведаюць правілы паводзінаў у небяспечных абставінах. А вось ці змогуць яны скарыстацца ведамі ў экстрэмальный сітуацыі – гэта вялікае пытанне. Як вядома, паніка і разгубленасць могуць стаць дрэннымі дарадчыкамі.  Так, нядаўна на пляжы ў Беразіно дапамога спатрэбілася 17-гадоваму юнаку: хлопец адплыў на значную адлегласць, сілы скончыліся, пачаў зваць на дапамогу. Добра, што не пачаў змагацца з цячэннем і плаваў на пляжы, дзе дзяжурылі матросы службы ратавання людзей на вадзе.

Дзеці пабудуць у лагеры пад наглядам выхавацеляў і паедуць дадому. А там - найчасцей безліч вольнага часу, роўна як і безліч ідэй, як ім скарыстацца. Напамінаем усім бацькам: штодня напамінайце дзецям правілы пажарнай, дарожнай бяспекі. Не адпускайце малых адных да ракі ці возера. Кантралюйце забавы падлеткаў. Дашкольнікі павінны быць пад наглядам кожную хвіліну.  Паглядзіце навіны: ледзь у Беларусі ўсталявалася па-сапраўднаму гарачае надвор’е, як распачаліся факты выпадзення малых дзяцей з вокан. Патэнцыяльных сітуацый, калі дзіця можа траўміравацца, можна прыводзіць безліч. Забяспечце годны нагляд за дзецьмі, і агульнымі намаганнямі мы зможам звесці колькасць няшчасных здарэнняў да мінімуму. Ратавальнікі раёна жадаюць вашым дзецям бяспечных і запамінальных канікулаў!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER