Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Date 25.12.2025 Man
Comment 157
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Перад намі цудоўнае свята Божага Нараджэння, якое мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні, сярод самых блізкіх людзей.

Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.

Жадаю ў гэты святы час быць бліжэй да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў.

У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэта свята зблізіла нас яшчэ больш, нарадзіла ўзаемную зычлівасць і дабрыню, супакой і прабачэнне.

Няхай гэта свята схіляе нас усіх таксама да чуласці да хворых, бедных, самотных і церпячых.

Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а новы 2026 год быў поўны добрых хвілін і ўпэўненасці, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

З павагай пробашч касцёла Маці Божай Міласэрнай г. Беразіно ксёндз Юзаф СЯРПЕЙКА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER