Кветкі, падарункі, канцэрт… Усе для жанчын!

Date 06.03.2026 Man
Comment 110
Кветкі, падарункі, канцэрт… Усе для жанчын!

У Бярэзінскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях працуюць сямёра жанчын, і кожная выконвае сваю важкую місію для бяспекі жыхароў раёна і горада. Гэта інспектары Вольга Ермакова і Маргарыта Закрэўская, аператыўныя дзяжурныя Наталля Кісялева, Лідзія Васількова і Надзея Сільвестровіч, інспектар  справаводства Вольга Мельнікава, тэхнічны работнік Юлія Сідаровіч.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня цудоўная палова калектыва ратавальнікаў Бярэзіншчыны прымала віншаванні ад мужчын-саслужыўцаў. Яны падрыхтавалі сапраўды выдатнае віншаванне. З цеплымі словамі пажаданняў самага найлепшага да калег-жанчын звярнуўся начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік. Далей для ўсіх гучалі душэўныя нумары самадзейнасці ад работнікаў раённага аддзела культуры. Традыцыйна жанчыны атрымалі падарункі і кветкі.

Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях віншуе са святам усіх жанчын у пагонах і жадае ім усмешак, прыгажосці, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя!

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER