Хрыстус Уваскрос! Сапрауды Уваскрос!
Гэта радасная вестка, якая ўжо дзве тысячы гадоў гучыць у Касцёле, сёння нанова заклікае кожнага з нас адкрыць сваё сэрца на Божую ласку. Уваскрэсенне Хрыста — гэта не толькі падзея мінулага, але жывая рэальнасць, якая змяняе жыццё чалавека, напаўняе яго сэнсам, дае сілу ісці наперад, нават праз цяжкасці і выпрабаванні.
У гэты святочны час жадаю кожнаму з вас, каб святло Уваскрэслага Пана асвятляла вашыя дамы і сэрцы, каб умацоўвала вас у веры, надзеі і любові. Няхай Пасха стане крыніцай унутранага аднаўлення, супакою і еднасці ў вашых сем’ях.
З павагай і братняй любоўю скіроўваю таксама віншаванні да нашых праваслаўных братоў і сясцёр, якія будуць святкаваць Пасху ў наступную нядзелю. Няхай Уваскрэслы Хрыстус напоўніць і вашыя сэрцы святлом, мірам і радасцю, а супольная вера ў Пана, які перамог смерць, яшчэ больш яднае нас у любові і ўзаемнай павазе.
Асаблівым чынам ахінаю малітвай хворых, адзінокіх, старэйшых і ўсіх, хто перажывае цяжкія хвіліны жыцця. Няхай Уваскрэслы Хрыстус дакранецца да вашых сэрцаў і напоўніць іх сваёй ласкай і супакоем.
Жадаю ўсім веруючым ў Хрыста і людзям добрай волі, каб гэтае вялікае свята прынесла ў ваша жыццё сапраўдную радасць, якая нараджаецца з веры, і надзею, якая не падманвае.
З благаслаўленнем
ксёндз Іосіф Сярпейка
пробашч.