Разам з інспектарам райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Ермаковай удзельнікі акцыі абмеркавалі магчымыя небяспечныя сітуацыі, у якія могуць трапляць людзі, патэлефанавалі ў службу ратавання, паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга». Кожны змог папрактывацца ў правільнай сарціроўцы смецця, пагуляць у анлайн-гульню «Крокі ратавання», а таксама мы паўтарылі правілы карыстання электрычнымі прыборамі. Кожнае дзіця самастойна паспрабавала паставіць прас на дошку бяспечна дзеля папярэджання ўзгарання.
Яркае напаўненне міні-цэнтра бяспекі спадабалася дзецям, асабліва тэматычная падлога, сектары якой іміціравалі знаходжанне чалавека ў розных зонах: у лесе, на дарозе, на вадаеме, на балоце і ў кар’еры.
Спецыяліст раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання Святлана Клешчанок зазначыла:
Мы з дзецьмі ўпершыню наведалі міні-цэнтр. На невялікай плошчы змешчана нямала трэнажораў для навучання дзяцей, гэта ўражвае. Нашым выхаванцам вельмі спадабалася: для асаблівых дзяцей важна тактыльнае пазнанне гэтага свету: магчымасць самастойна выканаць новае дзеянне гэта і задавальненне для іх, і развіцце. Дзякуй за цікавы занятак!
Напрыканцы ўсе дзеці атрымалі карысны падарунак ад раённных ратавальнікаў і гучна падзякавалі.