Акцыя ратавальнікаў «Бяспечныя канікулы» працягваецца  

Date 18.08.2026 Man
Comment 105
Акцыя ратавальнікаў «Бяспечныя канікулы» працягваецца

У найлюбімейшую дзятвой пару – летнія канікулы – ратавальнікі працягваюць працаваць з дзецьмі і напамінаюць ім правілы ўласнай бяспекі. У жніўні ў Бярэзінскім раёне працуюць некалькі прышкольных лагераў і дашкольных груп на базе раённых устаноў адукацыі. За апошні тыдзень інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла восем навучальных заняткаў з дзецьмі.

Мерапрыемствы праходзілі на базе раённага міні-цэнтра бяспекі, у пажарнай часці Беразіно, у дашкольных установах. Для кожнага ўзросту дзяцей падбіраюцца адпаведныя формы работы, якія дапамагаюць дзецям трывала засвойваць новыя веды. Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – гэта ненавязліва, цікава, запамінальна. Падчас мерапрыемстваў дзеці глядзелі мульцікі «Чароўная кніга» і фільмы «Энцыклапедыя бяспекі», адказвалі на пытанні віктарыны, выбіралі парадак дзеянняў пры пажары, умоўна тэлефанавалі ў службу ратавання. Надзвычай важна, каб веды дапамагалі дзятве прадбачыць магчымыя наступствы небяспечных гульняў і такім чынам прадухілялі бяду.

Дзеля гэтага неабходныя сумесныя намаганні ратавальнікаў, педагогаў і бацькоў непаўналетніх, – каменціруе першы намеснік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў. ­ – Варта штодня вучыць і аберагаць дзяцей.  Па-першае, не пакідаць дашкольнікаў без нагляду. Прыбраць з поля зроку дзіцяці запалкі. Навучыць, што рабіць пры пажары і расказаць, як патэлефанаваць пры неабходнасці ў службу ратавання. Большасць сітуацый, калі дзіця трапляе ў бяду, здараецца ў той час, калі дарослых няма побач. 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31