112 добрых спраў для пажылых людзей

Date 06.10.2026 Man
Comment 8
112 добрых спраў для пажылых людзей

Падчас прафілактычнай акцыі «Моладзь за бяспеку» актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных Іван Бурымскі, Іван Гоман і Карына Атрошка займаліся карыснымі справамі дзеля дапамогі пажылым людзям. Разам з інспектарам райаддзела па надзвычайных сітуацыях яны наведалі пяць падворкаў, дзе з задавальненнем заняліся нескладанымі для падлеткаў справамі: людзі прасілі перакапаць і пабаранаваць градку, скласці дровы, прынесці з калодзежа вады, сабраць яблыкі. Ва ўмовах добрага надвор’я, якое зараз пануе, дзеці заўзята працавалі і жартавалі, кожная з гаспадынь імкнулася пачаставаць дзяцей яблыкамі, малінай, цукеркамі.

У трох дамах падлеткі ўдала папрацавалі з шурупавертам і устанавілі гаспадарам аутаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Усім гаспадарам нагадалі пра падтрыманне супрацьпажарнага парадку ў доме, уручылі буклеты: наперадзе ацяпляльны перыяд – а гэта час, калі трэба пільна назіраць за станам ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання.

Пенсіянер Барыс Гаўрылавіч, у доме якога мы ўстанавілі два пажарныя апавяшчальнікі, падзяліўся ўражаннямі: 

– Вельмі прыемная такая ўвага і дапамога. Добра, што дзеці займаюцца карыснымі справамі і нават умеюць карыстацца шурупавертам. Я сам у мінулым энергетык, на пенсіі ўжо 16 гадоў, пра бяспеку ведаю шмат чаго. Магу і сам каго хочаш навучыць і як печку тапіць, і як электрабяспеку ў дому трэба выконваць. Вось, гляньце, у доме маюцца два вогнетушыцеля. 

Сапраўды, у доме стаяць вогнетушыцелі ля печкі і ў калідоры. А з устаноўкай у жылых пакоях пажарных апавяшчальнікаў у гэтым доме пражываць стала яшчэ больш спакойна і бяспечна.

Акцыя працягваецца, і ў планах раённых ратавальнікаў – нямала цікавых мерапрыемстваў для моладзі раёна.

"

"

"  

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Октябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31