Штодзенная работа ратавальнікаў па папярэджанні пажараў

Date 24.10.2026 Man
Comment 65
Штодзенная работа ратавальнікаў па папярэджанні пажараў

Асноўная работа, што праводзіцца ратавальнікамі дзеля папярэджання пажараў, гэта праверкі проціпажарнага стану жылля. Гэта робіцца штотыднева, але найбольш актыўна ў асенне-зімні перыяд.  Уладальнікі прыватных дамоў і лазняў з пячным атапленнем – у зоне рызыкі, таму што парушэнні правілаў карыстання печамі па-ранейшаму застаюцца важкімі фактарамі ўзгаранняў. Звярніце ўвагу не толькі на печ у доме, але і на яе комін: ён павінен быть патынкаваным і пабеленым. Каб не здарылася пажару, печку нельга перанакальваць, падчас топкі на падлозе павінен быть жасцяны ліст альбо плітка для абароны ад ненарокам выпаўшых вуглей. Нельга загадзя закрываць заслонку печы: трэба ўпэўніцца, што дровы прагарэлі поўнасці, інакш можна атруціцца чадам. У печы не павінна быць расколінаў, а таксама павінна забяспечвацца супрацьпажарная адступка (10 см) і раздзелка (38 см). Далека не ў кожным доме гэтыя нормы вытрымліваюцца. Інспектар з пажарнай часцей за ўсе знаходзіць у любой печкі парушэнні і ўказвае на іх пражываючым людзям.

Нямала і такіх гаспадароў, што лічаць набыццё пажарнага апавяшчальніка непатрэбным. Нагадваем, што прыбор ратуе каля сотні чалавек штогод на пажарах у нашай краіне. Усталюйце яго на столь ці на сцяну кожнага жылога пакоя і спіце спакойна. Парыкладна раз за год трэба замяніць батарэйку у апавяшчальніку.  

Часта людзі становяцца пагарэльцамі з-за ўзгаранняў электапрыбораў і іншых прычын, звязаных з аварыйнымі рэжымамі работы электрасетак. Памятайце, што не ўсе прыборы могуць быць уключанымі ў разетку пастаянна. Любы працуючы электрапрыбор трэба кантраляваць, і нават мабільны тэлефон пажадана не ставіць на зарадку на ноч.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:

–  У бягучым годзе на тэрыторыі Бярэзінскага раёна адбыліся 27 пажараў, у агні загінулі 4 чалавекі. Для параўнання: летась такіх надзвычайных здарэнняў было на два больш, загінулі тры чалавекі.  Банальная ісціна «Ваша бяспека – у вашых руках!» ніколі не згубіць актуальнасці. Больш за 90 працэнтаў пажараў – вынік нядбайнасці і неасцярожнасці самога пагарэльца. 

Курэнне ў жылых пакоях – сапраўдная праблема, якую выкараніць амаль што немагчыма. І наогул да бяды рукой падаць, калі курэц нецвярозы… Часцей людзі так і гінуць на пажараў: выпіў – закурыў –  заснуў. Вельмі небяспечны перш за ўсе ядавіты дым, які атручвае чалавека.

У раёне пачалася акцыя «За бяспеку разам»: разам з іншымі службамі ратавальнікі наведваюць жылле грамадзян, даюць парады, аказваюць адрасную дапамогу.

Тэлефон службы ратавання – 112. Зрабіце свой дом бяспечным, каб не прыйшлося тэлефанаваць на гэты нумар.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Открыт осенне-зимний сезон охоты на пушных животных