Памятаю, што для арганізацыі органаў Савецкай улады ў Якшыцкую воласць, у склад якой уваходзіла тэрыторыя сучасных Якшыцкага, Багушэвіцкага і частка Паплаўскага сельсаветаў, у пачатку лістапада 1917 года прыязджаў ваенны, відаць бальшавік. Сялянская бедната, батракі і ўсё працоўнае насельніцтва воласці аднадушна выказаліся за стварэнне Саветаў. Ва ўсіх вёсках воласці праводзіліся сходы, на якіх выбіралі ўпаўнаважаных на валасныя сходы. Упаўнаважаныя, сабраўшыся ў Якшыцах, адкрытым галасаваннем выбралі склад членаў воласці, старшынёй якога стаў т. Кірпіч. Мяне ж выбралі загадчыкам зямельнага аддзела воласці.
.jpg)
Першая асноўная задача валаснога камітэта заключалася ў тым, каб узяць на ўлік усё тое, што знаходзілася і выраблялася на тэрыторыі воласці. Другой важнай задачай валаснога камітэта была задача неадкладнага надзялення ў самы кароткі тэрмін батракоў і вясковай беднаты зямлёй, лесаматэрыяламі, жывёлай, сельскагаспадарчым інвентаром і іншай маёмасцю, адабранай у памешчыкаў. Памешчыцкія і купецкія млыны, вінакурныя заводы і іншыя прадпрыемствы валасным камітэтам былі перададзены ў рукі вясковых камітэтаў, якія былі створаны ў буйных населеных пунктах, такіх як Багушэвічы, Асмолаўка, Перавоз, Гарадзішча і іншых.
.jpg)
У кожнай вёсцы ў той час праводзіліся агульныя сходы батракоў і сялянскай беднаты. Адначасова з выказваннямі аб падтрымцы Савецкай улады і бальшавікоў на сходах вырашаліся і пытанні аб размеркаванні зямель, лесаматэрыялаў, інвентару і іншай маёмасці. Абмеркаваныя на вясковых сходах спісы беднякоў накіроўваліся ў валасны камітэт, дзе задавальняліся патрэбы ўсіх, хто ўвайшоў у спісы. Многія сяляне атрымалі тады шмат матэрыялаў для пабудоў. Кожны дзень у воласць па гэтым пытанні прыходзіла па 20-25 і больш чалавек. У першыя ж месяцы існавання Савецкай улады патрэба насельніцтва воласці ў будаўнічых матэрыялах была амаль поўнасцю задаволена. Напрыклад, у Багушэвічах добрыя пабудовы былі ўзведзены Кавалёнкам П., Шпарыкам К., Яўменчыкам А. і многімі іншымі…
.jpg)
Фота з асабістага архіва Аляксандра КОЙПІША.