Работы вядуцца ў адпаведнасці з зацверджаным пералікам

Date 08.07.2022 Man
Comment 356
Работы вядуцца  ў адпаведнасці  з зацверджаным пералікам

Яшчэ ў студзені гэтага года наша газета друкавала інфармацыю раённага выканаўчага камітэта – пералік чарговасці работ па будаўніцтве шматкватэрных дамоў, капітальным рамонце жыллёвага фонду, бягучым рамонце вуліц, добраўпарадкаванні населеных пунктаў горада Беразіно і Бярэзінскага раёна. 

Ужо сёння мы можам бачыць, што значная частка запланаванага паспяхова ажыццяўляецца. Так, адным з першых участкаў добраўпарадкавання горада стала вуліца Інтэр-нацыянальная, якая на сён-няшні дзень ужо поўнасцю заасфальтавана. Такі ж від работ праведзены і на вуліцы Янкі Купалы. Завяршаецца асфальтаванне і цэнтральнай вуліцы горада – Кастрычніцкай. Акрамя дарожнікаў на добраўпарадкаванні райцэнтра рупяцца і работнікі камунальнай службы – яны ўладкоўваюць новую пешаходную дарожку па вуліцы Азёрнай.

Паралельна з гэтым распачаты работы і па капітальным рамонце асобных, у адпаведнасці з пе-ралікам, шматпавярховых дамоў. Больш падрабязную інфармацыю аб выкананых аб’ёмах работ і адрасах іх правядзення чытайце ў нашай газеце.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER