Вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе падвялі на нарадзе ў  Бярэзінскім  РАУС

Date 14.07.2022 Man
Comment 1000
Вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за першае паўгоддзе падвялі на нарадзе ў Бярэзінскім РАУС

Андрэй Заяц  ахарактарызаваў стан аператыўнай абстаноўкі ў раёне за першае паўгоддзе як стабільны, са станоўчымі тэндэнцыямі ў структуры і дынаміцы злачыннасці.

У прыватнасці, за справаздачны перыяд не зарэгістравана фактаў згвалтавання і вымагальніцтва. Па усіх выпадках асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў устаноўлены асобы, якія ў іх падазраюцца. Больш выяўлена злачынстваў, што тычацца незаконнага абароту наркотыкаў.. Зменшылася колькасць парушэнняў заканадаўства, якія караюцца крымінальна, па лініі кіберзлачыннасці. Знізіўся ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, не зарэгістравана аўтааварый з удзелам непаўналетніх.

Паводле яго слоў, у другім паўгоддзі намаганні супрацоўнікаў РАУС накіраваныя на замацаванне дасягнутых станоўчых тэндэнцый у аператыўнай абстаноўцы, выпрацоўку і рэалізацыю эфектыўных практычных мер па недапушчэнню асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў, у тым ліку – у сферы сямейна-бытавых адносін. Прымаюцца дадатковыя меры па выяўленню і ліквідацыі схем, спосабаў і методык збыту наркотыкаў.

У нарадзе ўзяў удзел выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Мікалай Максімовіч. Ён уручыў  узнагароды  шэрагу міліцыянераў.

Милана ТРАПЯНОК.

 Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31