Колькасць зваротаў змяншаецца

Date 09.08.2022 Man
Comment 344
Колькасць зваротаў змяншаецца

Менавіта такую тэндэнцыю выявіў аналіз работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб раённага выканаўчага камітэта за першае паўгоддзе гэтага года.

Наколькі часта даводзіцца работнікам і кіраўніцтву райвыканкама рэагаваць на паступаючыя ад бярэзінцаў звароты, мы папрасілі расказаць начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталлю Аскірка.

- Так, з агульнай колькасці паступіўшых зваротаў (а іх было зарэгістравана 169 супраць 180 мінулагодніх) адзначана 38 вусных і 131 пісьмовая (у тым ліку 59 – па электроннай пошце). Асабіста да старшыні раённага выканаўчага камітэта звярнуўся 31 чалавек. У сельскія выканаўчыя камітэты за гэты ж перыяд звярнуліся 39 грамадзян, на іх рахунку 21 пісьмовы і 18 вусных зваротаў.

Праблемы, якія найбольш хвалююць бярэзінцаў, датычаць у першую чаргу жыллёва-камунальнай службы. Гэта пытанні водазабеспячэння і каналізацыі, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду, вулічнага асвятлення. Ім было прысвечана 38 зваротаў. Па сваёй актуальнасці і колькасці зваротаў на другім і трэцім месцах адпаведна пытанні дарожнай гаспадаркі (20 зваротаў) і зямельныя пытанні (11 зваротаў).

Пра далейшы лёс зваротаў, работу з імі, рэагаванні на іх і прымаемыя меры сведчаць наступныя звесткі. Так, задаволенымі былі 38 зваротаў, па 103 заяўнікі атрымалі тлумачэнні, 21 зварот пастаўлены на кантроль, 4 накіраваны для вырашэння ў адпаведныя інстанцыі. За гэты час атрыманы 3 паўторныя звароты. З вышэйстаячых органаў кіравання на разгляд у раённы выканаўчы камітэт паступіла 8 зваротаў, па кожным з якіх усе заяўнікі атрымалі адказы растлумачальнага характару.

І яшчэ. За першае паўгоддзе не паступіла ніводнага ананімнага звароту, а ў “Кнізе заўваг і прапаноў” запісаў зроблена не было.

Традыцыйнымі для жыхароў Бярэзіншчыны сталі і рэгулярна праводзімыя па суботах “прамыя тэлефонныя лініі”. З пачатку года старшыня райвыканкама адказваў на пытанні грамадзян 6 разоў, іншыя адказныя работнікі раённага выканаўчага камітэта і яго службаў – 28. З паступіўшых 31 зварота 12 было задаволена, а па 19 дадзены тлумачэнні.

На працягу справаздачнага перыяду ў раённым выканаўчым камітэце праведзены 72 асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб, якія наведалі 39 чалавек. З гэтай колькасці людзей 31 звярнуўся непасрэдна да старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука ў час арганізаваных ім 12 аса-бістых прыёмаў. За гэты перыяд Дзяніс Ігаравіч паспеў таксама правесці і 11 выязных прыёмаў (з 48 арганізаваных адказнымі работнікамі райвыканкама), на якіх да яго паступіла яшчэ  27 зваротаў. 

Магчымасць задаць набалелыя пытанні або падзяліцца той ці іншай праблемай бярэзінцы маюць таксама і падчас правядзення адзіных дзён інфармавання, якія традыцыйна ладзяцца ў працоўных калектывах, выездаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, арганізаванай на базе раённага цэнтра культуры грамадскай прыёмнай і г.д. Частымі гасцямі ў нашым рэгіёне і асобных працоўных калектывах з'яўляюцца кіраўнікі і адказныя спецыялісты Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, міністэрстваў і рэспубліканскіх ведамстваў, якім падчас асабістых прыёмаў або сустрэч таксама адрасуюць бярэзінцы свае пытанні.

Праблемы, якія ўзнімаюцца ў ходзе пералічаных мерапрыемстваў, у пераважнай сваёй большасці вырашаюцца аператыўна. Па магчымасці станоўча вырашаюцца і звароты, якія патрабуюць дадатковага разбіральніцтва і грашовых сродкаў. Але пры гэтым, зразумела, свой адбітак накладвае абмежаванасць раённага бюджэту.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER