На кантролі – выплата зарплаты

Date 16.08.2022 Man
Comment 544
На кантролі – выплата зарплаты

Чарговае пасяджэнне камісіі па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы адбылося ў канферэнц-зале Бярэзінскага райвыканкама.

Як адзначыў намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама, старшыня камісіі Павел Сугака, паводле дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на 25 ліпеня 2022 года па крузе арганізацый, улік якіх вядзе статыстыка, уключаючы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, зарплата была выплачана поўнасцю, і падкрэсліў неабходнасць своечасовай выплаты зарплаты за ліпень 2022 у тэрміны, прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі.

Павел Сугака заўважыў, што асноўнымі задачамі ў аплаце працы з’яўляецца забеспячэнне выканання заканадаўства аб працы арганізацыямі, правядзенне палітыкі, накіраванай на забеспячэнне росту заработнай платы работнікаў і своечасовасці выплаты. Акрамя таго, кіраўнікам арганізацый рэкамендавана планаваць выплаты стымулюючага характару, адначасовымі выплатамі, прадугледжанымі калектыўнымі дагаворамі, на выплату зарплат таксама накіроўваць сродкі эканоміі, атрыманыя ад скарачэння ўсіх відаў затрат

Акрамя таго, старшыня камісіі ўказаў на неабходнасць удзяляць увагу пытанню аб парадку даналічэння заработнай платы да ўзроўню не ніжэй мінімальнай (з 01.08.2022 г. – 482,29 руб.), своечасовасці выплаты сярэдняга заробку пры прадастаўленні працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні, своечасовасці выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, кампенсавання камандзіровачных расходаў.

Таксама былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў, запрошаных на пасяджэнне камісіі, аб крыніцах і тэрмінах выплаты заработнай платы за ліпень 2022 года.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER