На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта

Date 27.01.2023 Man
Comment 364
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта

Асноўным пытаннем парадку дня чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта стаў разгляд Комплекснага плана па папярэджванні правапарушэнняў на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.

З дакладамі па названаму пытанню выступілі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка, намеснік начальніка РАУС Павел Шышкевіч і пракурор Бярэзінскага раена Дзмітрый Макарэвіч. Як вынікае з агучанай інфармацыі, у нас шмат зроблена для скарачэння колькасці злачынстваў і правапарушэнняў. Паралельна з гэтым пастаўлена задача прадстаўнікам агранізацый, гаспадарак і прадпрыемстваў раёна ўсіх форм уласнасці больш актыўна весці барацьбу з адмоўнымі праявамі жыццё грамадства.

З інфармацыяй аб эксплуатацыі ведамаснага жыллёвага фонду сельскагаспадарчых арганізацый і навядзенні ў ім парадку на пасяджэнні выступіла галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Бурая. Як адзначыла каментуючы сітуацыю начальнік першы намеснік старшыні райвыканкама Карына Аруцюнян, многім кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна больш увагі надаваць утрыманню існуючага на іх балансе жылфонду, навесці належны парадак з яго своечасовым рамонтам і доглядам, аплатай за пражыванне ў ім.

Таксама былі падведзены вынікі конкурсу па здачы другаснай сыравіны за 2022 год. Адзначана, што пераможамі ў здачы макулатуры сталі калектывы Мікуліцкай пачатковай школы і дзіцячага садка №3 г. Беразіно.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER