Лукашэнка: спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася - мы аб'ядналіся ў адной краіне

Date 17.09.2022 Man
Comment 342
Лукашэнка: спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася - мы аб'ядналіся ў адной краіне

 Спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася - яны аб'ядналіся ў адной краіне. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Гэта НАША гiсторыя!", прысвечаным Дню народнаго адзiнства.

"Мы вякамі жывëм на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Мы не жадаем чужога i нiколi не жадалi. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў. Як я казаў, суседзi ад Бога. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, - ні перад кім не кланяцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля. У Дзень народнага адзінства мы ўпэўнена кажам, што спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася", - падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы аб'ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваль да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску. І пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэўнена крочым у будучыню. Так будзе заўжды! Гэта НАША гісторыя!" - заявіў Прэзiдэнт.

По информации БелТА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER