Работы па падрыхтоўцы да раённых Дажынак працягваюцца

Date 09.08.2022 Man
Comment 334
Работы па падрыхтоўцы да раённых Дажынак працягваюцца

Сёння на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам Дзішуком адбылася чарговая выязная нарада ў аграгарадок Брадзец па праверцы ходу падрыхтоўкі гэтага населенага пункта да маючых адбыцца раённых Дажынак-2022.

- Усе работы неабходна завяршыць да 1 верасня, - паставіў задачу Дзяніс Ігаравіч. – Мы павінны якасна, своечасова зрабіць добраўпарадкаванне Брадца. Свята пройдзе, а людзям застанецца на памяць наша добраўпарадкаванне!

Нагадаем, вядуцца работы па добраўпарадкаванні магілы загінуўшых воінаў-землякоў, месца, дзе плануецца арганізаваць святочную пляцоўку, будынак мясцовага клуба-бібліятэкі. Не застаюцца па-за ўвагай таксама аб’екты сістэмы аховы здароўя, гандлю, школа, ААТ “Брадзец”!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER