Зернеўборка - справа ўсенародная!

Date 12.08.2022 Man
Comment 450
Зернеўборка - справа ўсенародная!

Гарачыні апошнім часам надае не толькі надвор’е, але і ўборачная кампанія, што вядзецца на палетках нашай краіны. Паўсюль на палях гудуць камбайны, зернесушыльная комплексы апрацоўваюць зерне, а рабочы дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі распачынаецца амаль што з узыходам сонца. Важкія сілы і матэрыяльныя сродкі кінутыя на ўсенародную справу зернеўборкі, і прайсці яна павінна ў бяспечных умовах.

А для гэтага патрэбныя не толькі веды, але і самадысцыпліна рабочых. Своечасова чысціць машыны, не дапускаць курэння ў недазволеных месцах, валодаць ведамі пра паводзіны пры ўзгаранні – той мінімум, які павінен бездакорна выконвацца людзьмі. Што датычыцца кіраўнікоў гаспадарак, то ад іх залежаць працэс навучання людзей, забеспячэнне тэхнікі і месцаў сушкі зерня сродкамі пажаратушэння, выкананне ўсеагульнага супрацьпажарнага рэжыму і многае іншае. Частка прадпрыемстваў раёна самастойна забяспечыла наяўнасць у полі машын для тушэнні ўзгарання, частцы дапамагае тэхніка Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Штодня бярэзінскія ратавальнікі выязджаюць у палі і на зернесушыльныя комплексы. Так, чарговы рэйд правеў першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС Аляксандр Лагун: з праверкай ён праехаў палеткі і зернесушылкі ААТ “Уша”, ААТ “Першамайскі”. Правераны камбайны на наяўнасць сродкаў пажаратушэння, з работнікамі праведены інструктажы аб мерах паводзінаў пры пазаштатнай сітуацыі і парадку выкарыстоўвання вогнетушыцелей.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER