За працу “з агеньчыкам”, але без агня

Date 12.08.2022 Man
Comment 424
За працу “з агеньчыкам”, але без агня

За працу “з агеньчыкам”, але без агняРаённыя выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых служб, у першую чаргу ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у час уборачнай кампаніі арганізавалі шэраг рэйдавых мерапрыемстваў па сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна з мэтай папярэджвання выпадкаў парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

Абследванню звычайна падлягаюць не толькі ўкамплектаванасць неабходнымі сродкамі пажаратушэння камбайнаў і транспартных сродкаў, Занятых на адвозцы зерня, а і зернечушыльных гаспадарак. Нярэдка ў поле зроку трапляюць таксама і месцы захоўвання грубых кармоў і складзіравання саломы. 

Чарговы выезд адбыўся сёння ў сельскасгападчы філіял “Арэшкавічы”. Першы намеснік начальніка Бярэзінскага РАНС Аляксандр Лагун і галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Сыраквашка пабылі на месцы перапрацоўцы збажыны, а таксама на полі каля в. Міхеевічы, дзе ішло жніво. Таксама спецыялісты праверылі якасць абмалоту хлебнай нівы. А. Лагун таксама праверыў работу сваіх падначаленых, якія неслі службу на пажарнай машыне на ўскрайку поля.

- Істотных заўваг у ходзе сённяшняга рэйда выяўлена не было, што, безумоўна, радуе, - адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. – І калі некаторыя недапрацоўкі ўсё ж ёсць, яны носяць дробны характар і нашы заўвагі прымаюцца да ведама. З папярэдніх аналагічных мерапрыемстваў заўвагі больш істотнага характару былі выказаны толькі ў СУП “Здравушка-агра” і ААТ “Багушэвічы”.

 Падрабязней пра рэйд чытйце ў наступным нумары газеты.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER