Працягваецца ўшаноўванне лепшых вадзіцеляў і камбайнераў

Date 29.08.2022 Man
Comment 757
Працягваецца ўшаноўванне лепшых вадзіцеляў і камбайнераў

У Бярэзінскім раёне працягваецца ўшаноўванне лепшых вадзіцеляў і камбайнераў – удзельнікаў жніва-2022, якія дасягнулі тысячнага рубяжу. Сёлета іх, адпаведна даволі высокай ураджайнасці, якая перавышае мінулагоднюю на 10 цэнтнераў з гектара, істотна больш, чым летась.

Найбольшую колькасць тысячнікаў сёлета зарэгістравалі ў ААТ “Пагосцкі”. І днямі да гэтай кагорты далучыліся яшчэ два камбайнеры - Андрэй Шалепін і Аляксандр Ермаловіч


Не адстаў ад іх і вадзіцель Мікалай Блішч. Нягледзячы на тое, што спецыяляіст ён далучаны (асноўнае яго месца работы ДБРУ-192), у гаспадарцы стаў сваім чалавекам і вось ужо другі год запар становіцца тысячнікам.

"
Камбайнавы экіпаж у складзе Валерыя Несцяровіча і Аляксандра Пянкрата з СУП “АграМАЗ” – таксама не з ліку патомных хлебаробаў, пра што і сведчыць міліцэйская форма. Ды як паказвае практыка, і на жніве мужчыны таксама не саступаюць мясцовым працаўнікам і ўжо неаднойчы пераадольвалі тысячны рубеж намалоту


У ліку сёлетніх лідараў жніва ёсць і маладое пакаленне. Яго годна прадстаўляе камбайнер ААТ “Брадзец” Уладзіслаў Корык (9886). Трэці год з пяці праведзеных за штурвалам камбайна, ён з’яўляецца камайнерам і яму вось ужо другі год запар удаецца ў адзіночку, без памочніка, намалачваць больш за тысячу тон збожжа.


Яшчэ адзін малады пераможца спаборніцтва – Аляксандр Зязюля з ААТ “Пагосцкі”. Яшчэ толькі зусім нядаўна яго віншавалі з тысячай перавезенай ад камбайнаў збажыны, як ён паспеў ужо падвоіць свій паказчык і стаў адзіным у раёне маладым двухтысячнікам.


І калі Уладзіславу ў яго дасягненні істотную дапамогу аказаў яго маладзёжны запал, то Міхаілу Гузоўскаму з ААТ “Брадзец” у дасягненні двухтысячнага паказчыка на адвозцы збожжа паспрыяў яго вялікі, больш як трыццацігадовы стаж і вопыт.


Дададзім, што працаўнікі ААТ “Пагосцкі” і “Брадзец” акрамя падзяк раённага выканаўчага камітэта, падарункаў ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі ўзнагароды і падарункі ад адміністрацый сваіх сельгаспрадпрыемстваў. А вось А. Зязюля і У. Корык былі адзначаны таксама і каштоўнымі падарункамі райкама БРСМ.

 

 

 

Анатоль ПАЛЫНСКI

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER