У цэнтры ўвагі нарады – вынікі работы жывёлагадоўчай галіны

Date 14.09.2022 Man
Comment 577
У цэнтры ўвагі нарады – вынікі работы жывёлагадоўчай галіны

Сёння на базе ААТ “Пагосцкі” абылася нарада кіраўнікоў гаспадарак раёна, галоўных спецыялістаў і загадчыкаў ферм, на якой раўглядаліся вынікі работы жывёлагадоўчай галіны Бярэзіншчыны за восем месцаў з пачатку года, а таксама за жнівень месяц.

На пачатку мерапрыемства, а распачалося яно на малочнатаварным комплексе “Лешніца”, дырэктар ААТ “Пагосцкі” Наталля Сокал пазнаёміла прысутных з работай галіны сельгаспрадпрыемства, дасягнутымі вынікамі і дапушчанымі пралікамі, паказала ўмовы ўтрымання жывёлы.

Асноўная частка нарады праходзіла ў Лешніцкім СДК. З інфармацыяй аб выніках работы жывёлагадоўлі за справаздачны перыяд і дапушчаных хібах выступілі кіраўнікі адпаведных раённых служб.

А недахопаў, на жаль, пакуль што існуе нямала, што адмоўна адбіваецца на паказчыках па атрыманні высокіх і стабільных надояў, а таксама прыбаўленняў у вазе БРЖ.

На іх падрабяна спыніўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук. З поля яго аналізу не выпала ніводнае сельгаспрадпрыемства раёна. Кіраўнік раёна паставіў канкрэтную задачу да канца года выправіць сінуючае становішча і выйсці на плюсавы паказчык па асноўных відах дзейнасці галіны. Падставы для гэтага ёсць, у першую чаргу належная кармавая база. А тыя тэхналагічныя недапрацоўкі, якія перашкаджаюць арганізацыі належнага працэсу, павінны аказацца ў цэнтры ўвагі кожнага кіраўніка гаспадаркі, загадчыка фермы і галоўнага спецыяліста. Толькі ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых служб рэальна выйсці на прагназуемы вынік і рабіць неабходнае для яго замацавання і паляпшэння.

Падрабязней аб нарадзе ў бліжэйшым нумары раённай газеты!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER