За клопат дзякуе цяплом

Date 10.03.2023 Man
Comment 1233
За клопат дзякуе цяплом

З нецярпеннем чакае наступлення вясны трактарыст-машыніст ААТ “Брадзец” Аляксандр Собаль. Не, не той, каляндарнай, якая ўжо прыйшла, а той пары, калі можна будзе аддацца любімай справе на поўную моц, бо ён – галоўны араты ў гаспадарцы, вопытны механізатар і добра ведае кожны пагорачак і палетак.

– Але першыя выезды на поле я распачаў, – усміхаецца Аляксандр Аляксандравіч. – Пакуль што толькі арганіку раскідваў, аднак мой МТЗ-3522 гатоў хоць сёння працаваць пад поўную нагрузку. Ды і я таксама.

Нягледзячы на свой пенсійны ўзрост, мужчына не збіраецца на пакой. Трэба, гаворыць, як мінімум яшчэ два гадкі адпрацаваць, каб атрымалася роўна 45 гадоў стажу. Ды і як без справы заставацца? Відаць, сілы дае гаспадару сталёвага каня сама зямелька-маці, якая любіць працаві-тых людзей і дорыць ім сваё ўдзячнае цяпло.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER