Жніво - пад кантролем работнікаў РАНС

Date 26.07.2023 Man
Comment 931
Жніво - пад кантролем работнікаў РАНС

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць рэйдавыя мерапрыемствы па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна з мэтай праверкі захавання норм супрацьпажарнай бяспекі ў час правядзення жніва. Праверцы падлягаюць уборачная тэхніка, зернесушыльныя комплексы, склады для захоўвання ўраджаю.

Сёння такі рэйд, у якім прынялі ўдзел намеснік начальніка РАНС Аляксандр Лагун і старшы памочнік пракурора Бярэзінскага раёна Кірыл Бондар, прайшоў у адкрытых акцыянерных таварыствах “Уша” і “Першамайскі”. Безумоўна, не абышлося без некаторых заўваг і недахопаў, на ліквідацыю якіх павінны прыкласці свае намаганні кіраўнікі і спецыялісты названых гаспадарак.

Больш падрабязна аб выніках рэйда чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты “Бярэзінская панарама”. 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER