На зімовым рацыёне

Date 31.10.2023 Man
Comment 1556
На зімовым рацыёне

Адным з важных асенніх клопатаў працаўнікоў сельскай гаспадаркі з’яўляецца пастаноўка статка на зімовае стойлавае ўтрыманне. Папярэднічае гэтаму працэсу адпаведны комплекс падрыхтоўчых работ, звязаных з пабелкай, уцяпленнем на зіму будынкаў ферм, правядзеннем у іх санітарнай апрацоўкі і г. д. Толькі пры належных умовах утрымання, пры збалансаваным і багатым рацыёне, адпаведным доглядзе можна разлічваць на атрыманне стабільных надояў. А яны – залог дабрабыту і прыбытку ўсяго калектыву.

Добра гэта разумеюць і ўсведамляюць у ААТ “Багушэвічы”, дзе адказна і своечасова падышлі да пастаноўкі жывёлы на зіму. Ужо з 1 кастрычніка каровы знаходзяцца ў хлявах і перайшлі на зімовы рацыён. У яго ўваходзяць не толькі сянаж і сілас, а таксама сена, здрабнёная салома і канцэнтраты.

– Але, – расказвае загадчыца малочнатаварнага комплексу “Багушэвічы” Святлана Антаневіч, - камбікорм КР-61 даём у рацыён толькі навацельным каровам і групе раздою. Жывёлы атрымліваюць яго па 8 кілаграмаў на галаву ў пяць прыёмаў: тры разы камбікорм трапляе на кармавы стол і двойчы дадаецца непасрэдна ў час дойкі.

Астатнія дойныя каровы атрымліваюць толькі па 4 кілаграмы мукі ўласнага памолу. Як бачыце, мы трымаемся дыферэнцыраванага падыходу да кармлення жывёлы і зыходзім з тых магчымасцей, якія на сёння ёсць у гаспадарцы.

Вялікімі надоямі мясцовыя жывёлаводы пахваліцца не могуць. Сёння тут атрымліваюць па 8,5 кілаграма малака. Тым не менш, у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам гэты паказчык крыху вышэйшы. Прычым, як па надоі на карову, так і ў валавым выражэнні.

Прадукцыя пастаўляецца вышэйшым гатункам пры таварнасці 88 працэнтаў.

– На нашы вытворчыя паказчыкі ўплывае адсутнасць зааветспецыялістаў, - дадае Святлана Уладзіміраўна. - Вельмі патрэбны ветурач для лячэння хворай жывёлы, бо ёсць праблемы з гінекалогіяй, мастытамі, выбыццём навацельнага пагалоўя. Спецыяліст, які прыязджае ў гаспадарку з Беразіно, вядома, істотна дапамагае нам. Але свой ветурач павінен быць. Усе гэтыя фактары адмоўна адбіваюцца і на саматыцы малака. Атрымліваецца такі парадокс: расцёлы на ферме ёсць, а прыкметнага росту прадукцыі няма.

У пэўнай ступені садзей-нічаць захаванню маладняку і аздараўленню статка ў цэлым павінна і адкрыццё новага прафілакторыя, які пабудаваны на тэрыторыі комплексу. Першыя жывёліны "засяліліся" туды 19 жніўня, зараз у прафілакторыі ўтрымліваецца 64 цяляткі, поўнасцю памяшканне будзе запоўнена ўжо ў лістападзе.

Асноўнымі атрымальнікамі малака на МТК з'яўляюцца тры аператары машыннага даення, якія абслугоўваюць даільна-малочны блок, - Ірына Няхай, Таццяна Калеснікава і Ірына Шпакоўская, якая нядаўна выйшла з дэкрэтнага водпуску.

На раздоі старанна рупіцца Ірына Іванова. Жанчыны гэтыя, па словах загадчыцы, старанныя і адказныя, справу ведаюць добра і ставяцца да выканання сваіх абавязкаў сумленна.

Станоўча яна характарызуе і даглядчыкаў жывёлы Міхаіла Нехая і Мікалая Грыбко, якім ніколі не трэба ўказваць на фронт выконваемых работ, а таму ў іх заўсёды чыста і прыбрана. А дзённая дзяжурная Надзея Дзярновіч у час работы не толькі рупіцца аб парадку, а і пры неабходнасці можа дапамагчы кароўцы расцяліцца, выпаіць цялятка і дагледзець яго.

- У цэлым, - дадае Святлана Антаневіч, - мы поўнасцю ўвайшлі ўжо ў рэжым работы зімовага стойлавага перыяду. Мы бачым існуючыя праблемы, па магчымасці стараемся пера-адольваць іх, каб не зніжаць свае вытворчыя паказчыкі, а нарошчваць іх, бо яны - аснова дабрабыту гаспадаркі ў цэлым.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER