Да жывёлаводаў – з падарункамі

Date 17.01.2024 Man
Comment 1140
Да жывёлаводаў – з падарункамі

Гэтая добрая традыцыя ўшаноўваць работнікаў ферм на Бярэзіншчыне ўсталявался некалькі гадоў таму назад. І зараз на сустрэчу з імі непасрэдна на рабочае месца штогодна зімой у рамках прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” адпраўляецца старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч разам з прадстаўнікамі адмміністрацыі сельгаспрадпрыемства і старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый.

 

Распачатая яшчэ ў канцы мінулага года акцыя працягвае сваё падарожжа па раёне. На гэты раз шчырыя словы падзякі за працу і падарункі былі адрасаваны работнікам жывёлагадоўлі ААТ “Першамайскі”. Някепска папрацавалі яны летась. А найбольш вызначыліся сваёй стараннасцю і вытврочымі паказчыкамі аператар даільна-малочнага блока Марына Маковіч і занятая на раздоі цялушак Іна Макоўская.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER