З тэхнікай - на “ты”

Date 26.03.2024 Man
Comment 225
З тэхнікай - на “ты”

Аляксандр Матусевіч па праве лічыцца спецыялістам шырокага профілю, бо яму падуладна любая сельскагаспадарчая тэхніка.

Ён дасканала валодае кормаўборачным камбайнам, з’яўляецца пастаянным удзельнікам жніва, а ў штодзённай працы аб-слугоўвае трактар МТЗ-82 і пагрузчык “Амкадор”. Зразумела, што пры такой нагрузцы вольнага часу ў мужчыны не бывае.

Асноўным яго заняткам з’яўляецца абслугоўванне жывёлагадоўчых аб’ектаў, пагрузка і раздача кармоў. Даводзіцца яму займацца таксама трамбоўкай зялёнай масы ў сянажных траншэях, пагрузкай арганікі, добраўпарадкаваннем…

Шануюць і паважаюць стараннага механізатара ў ААТ “Уша”, дзе ён вось ужо шмат гадоў, адразу пасля заканчэння школы, рупіцца аб дабрабыце гаспадаркі. Высокай ацэнкай работы Аляксандра Матусевіча з’яўляецца той факт, што яго фотаздымак сёлета бу-
дзе змешчаны на раённай Дошцы гонару. “Ужо другі раз”, - не без гонару дадае ён.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER