Старт года выдаўся станоўчым

Date 05.05.2025 Man
Comment 583
Старт года выдаўся станоўчым

Прыемнае відовішча ўяўляе сабой прыведзеная інфармацыя райсельгасхарчу аб асноўных паказчыках вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі за першы квартал 2025 года: і па надоях малака, і па атрыманні прыбаўленняў у вазе буйной рагатай жывёлы раён у цэлым мае толькі станоўчыя паказчыкі.

Старт года, сапраўды, аказаўся станоўчым і ўсяляе веру ў такую ж стабільнасць работы галіны на працягу астатняга перыяду, тым больш, што наперадзе чакае час вялікага малака.

Дададзім яшчэ колькі лічбаў, якія характарызуюць стан жывёлагадоўлі Бярэзіншчыны.

З надоеных 13752,1 тоны малака рэалізавана 12512,9 тоны. Гэта 118,4% да леташняга. Як па вытворчасці, так і па рэалізацыі на ўровень мінулага года не выйшлі ААТ «Пагосцкі» і філіял «Ома». А вось самыя высокія паказчыкі тут маюць ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» (158,6%), ААТ «Першамайскі» (155,9%), ААТ «Багушэвічы» (136,0%) і СУП «Здравушка-агра» (134,5%).

Найбольш нізкай застаецца таварнасць малака ў філіяле «Ома» (87,1), ААТ «Багушэвічы» (87,6), ААТ «Уша» (88,5) і ААТ «Пагосцкі» (89,3). У цэлым па раёне яна павялічылася на ) 0,7 пункта і дасягнула 91 працэнта. Лідарамі тут з’яўляюцца СУП «Здравушка-агра» з паказчыкам 93,3% і СУП «АграМАЗ» - 93,0 працэнта.

Валавыя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі 1127,7 тоны супраць мінулагодніх 1083,7, што склала 104,1%. Найбольш прадукцыйна папрацавалі жывёлаводы ААТ «Першамайскі» (129,9%), ААТ «Брадзец» (123,15) і СУП «Здравушка-агра» (121,9%). Менш дзесяці працэнтаў да аналагічнага мінулагодняга перыяду не дацягнулі ААТ «Багушэвічы», ААТ «Уша» і філіял «Ома». А вось паказчык ААТ «Пагосцкі» склаў толькі 63,1%.

Як відаць з прыведзенай зводкі, прадукцыя вырошчвання БРЖ за першы квартал склала 1182,7 тоны. А вось рэалізавана яе было крыху больш – 1187,2 тоны, гэта склала 107,9% да леташняга.

Прыбавіўшы 63 грамы сярэднясутачных прывагаў (у цэлым яны склалі 704 грамы), гаспадаркі раёна выйшлі на паказчык ў 109.8% да мінулагодняга. Найбольш адчувальным прырост аказаўся ў СУП «Здравушка-агра» (124,4%), ААТ «Першамайскі» (123,0%) і ААТ «Брадзец» (121,7%).

На жаль, адзначаны і некаторыя хібы. У прыватнасці, гэта тычыцца скарачэння пагалоўя БРЖ і кароў. Скарацілі пагалоўе БРЖ 4 гаспадаркі: ААТ «Багушэвічы» 97,3% (на 75 галоў), ААТ «Уша» і філіял «Ома» – 94,4% (на 116 і 73 адпаведна), ААТ «Пагосцкі» – 79,3% (на 1214). Усяго па раёне колькасць БРЖ скарацілася на 439 галоў, а гэта 98,4% да леташняга. Колькасць кароў таксама зменшылася ў цэлым па раёне на 352 галавы (гэта 96,6%). Скарацілі яе ААТ «Багушэвічы» на 55 галоў (94,9%) і ААТ «Пагосцкі» – на 348 (84,4%). Усе астатнія гаспадаркі папрацавалі са станоўчым вынікам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER