І ён сапраўды аказаўся важкім: на круг тут атрымалі па 43,3 цэнтнера з гектара. Вышэй гэтага паказчыка атрымалася ўраджайнасць такіх культур, як азімая пшаніца (56 цэнтнераў) і авёс – 57,5. Ды і азімы ячмень, які даў па 40,3 цэнтнера, таксама не мог не парадаваць хлебаробаў. Усяго ж тут з 1288 гектараў збожжавых і зернебабовых было намалочана звыш пяці з паловай тысяч тон.
На такі вынік у сельгаспрадпрыемстве працавалі ўсе, пачынаючы з мінулай восені, калі распачалася азімая сяўба. Захаванне культуртэхнікі, тэхналогіі догляду пасеваў, забяспечанасць іх мінеральнымі тукамі і хімахоўнымі сродкамі разам з удзелам чалавечага фактара таксама садзейнічалі поспеху.
Асноўны ж цяжар у час уборкі, безумоўна, прыпаў на камбайнераў, а таксама вадзіцеляў і механізатараў, занятых на адвозцы вырашчанага ўраджаю. Стараннасць, з якімі ставіліся да выканання сваіх абавязкаў гэтыя людзі, праявілася і ў тым, што па выніках кампаніі аж адзінаццаць працаўнікоў гаспадаркі былі прызнаны тысячнікамі – тры вадзіцелі і прадстаўнікі чатырох камбайнавых экіпажаў.
Хто ж гэта? Адметна, што ў разрад гэтых герояў жніва ўвайшлі адразу тры прадстаўнікі аднаго сямейства – сямейства Собаляў: Сяргей, Мікалай і Аляксандр. Прыклад у працы тут падаваў, безумоўна, Собаль-старэйшы, бацька двух сыноў, якія аказаліся здатнымі вучнямі і не на крок не саступалі ў працавітасці. Поплеч з імі на камбайнах таксама шчыравалі Аляксандр Свірыдовіч (у адным экіпажы з Аляксандрам Собалем), а таксама экіпажы ў саставе Сяргея Бурага і Дзмітрыя Лапо, а таксама дуэт двух Аляксандраў - Гарошкі і Пянкрата.
.jpg)
Вызначыўся пры выкананні рэйсаў з поля на зернеток вадзіцель МАЗа Валерый Бурымскі, які па выніках жніва стаў двухтысячнікам. Не адставалі ад яго і менш хуткасныя і грузападымальныя трактары МТЗ-1221 і МТЗ-1523, якімі кіравалі Алег Аўдзеенка і Міхаіл Шуранаў.
Арцём Шлома, Вячаслаў Прымак і Аляксандр Маркоўскі таксама ў гэты перыяд былі загружаны. Як у прамым, так і пераносным сэнсе, бо былі заняты сушкай і дапрацоўкай паступаючага на зернесушыльны комплекс збожжа.
Аператыўна прымаемыя рашэнні, добра арганізаваны рабочы час і здольнасць у лічаныя мінуты падстрайвацца пад пераменлівае надвор’е дазволілі да таго ж хлебаробам СУП “Здравушка-агра” аднымі з першых у раёне (разам з сельгасфіліялам “Ома”) завяршыць уборку збожжа.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Уладзіслава СІНЯКА і Паўла САЛАЎЁВА.