Неадказных участкаў на вытворчасці не бывае

Date 19.11.2025 Man
Comment 341
Неадказных участкаў на вытворчасці не бывае

Любы вытворчы працэс падуладны тром стадыям – планаванне, выкананне, вынік. І для таго, каб усе яны былі цесна звязаны і ўяўлялі сабой непарыўнае адзінства пры дасягненні пастаўленай мэты, на кожным участку ёсць свае каардынатары агульных дзеянняў, якія забяспечваюць зладжаную работу ўсіх вытворчых падраздзяленняў.

Так, гэта спецыялісты – вышэйшага звяна, асобных галін і працэсаў, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі (бухгалтары, эканамісты і г.д.). Звычайна яны застаюцца па-за ўвагай пры падвядзенні вынікаў працы калектыву, бо не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў вытворчасці прадукцыі і не могуць пахваліцца высокімі паказчыкамі. Аднак хто б ведаў прозвішчы пераможцаў спаборніцтва без уліку і фіксацыі іх дасягненняў пры выкананні норм выпрацоўкі, у цэлым валодаў лічбамі аб дасягнутых поспехах або дапушчаных праліках, рэальным стане спраў.

Калектыву ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс» ў гэтым плане пашанцавала на адказных і пісьменных спецыялістаў. Тут іх цэняць і шануюць, перакананы ў адказнасці кожнага на сваім участку работы. А значыць і яны не павінны застацца “ў цяню”. Таму прадстаўляем вам: галоўны бухгалтар Наталля Клімашонак, спецыяліст па кадрах Аксана Лапыцька, галоўны эканаміст Ірына Чабатар, бухгалтар Алена Дайнека, інспектар па ахове працы Марыя Любецкая, бухгалтар Тамара Бурая.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, які адзначаўся гэтымі днямі, – гэта і іх свята, іх выбар, іх лёс, іх жыццё.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER