Лепшым – кубкі, медалі і дыпломы!

Date 22.03.2023 Man
Comment 1055
Лепшым – кубкі, медалі і дыпломы!

У аўторак, 21 сакавіка, на базе ДУ «ФАЦ «Лазурный» адбыліся спаборніцтвы па стральбе ў рамках раённай круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў Бярэзінскага раёна.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд: каманды РКУВП «Бярэзінская ЖКГ», упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама, Бярэзінскага лясгаса, Бярэзінскага РАНС, Бярэзінскага раёна газазабеспячэння, торфапрапрыемства “Бярэзінскае”, а таксама маладзёжная каманда БРСМ.

Лепшыя вынікі паказала каманда ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама і стала пераможцай спаборніцтваў. Другое месца прысуджана камандзе Бярэзінскага РАНС, трэцяе – камандзе Бярэзінскага раёна газазабеспячэння. Нямала жадаючых было паспрабаваць свае здольнасці ў асабістым заліку. Тут лепшымі стралкамі сярод жанчын сталі Таццяна Чалей (1 месца), Таццяна Макаранка (2 месца) і Святлана Алязаранка (3 месца). Сярод мужчын у ліку пераможцаў: Іван Міхалёў - 1 месца, Віктар Філічонак – 2 месца, Сяргей Кавальчук – 3 месца. Каманды-пераможцы і прызёры ў асабістым заліку былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER