Трэнер-выкладчык па таэквандо спартыўнай школы "Минскметрострой", уладальнік чорнага пояса і трэцяга дана Аляксей Цвяткоў расказаў, што падобныя зборы ў летніх лагерах як "Папараць кветка", з'яўляюцца выдатнай магчымасцю для правядзення інтэнсіўных трэніровак пры змене абстаноўкі. Мясцовыя малышы таксама цікавяцца нашым спортам, гаворыць ён, а значыць, што яны атрымаюць добры жыццёвы прыклад. Кожны, хто прымае ўдзел у такім абмене досведам, абавязкова знойдзе для сябе нешта новае, лічыць сталічны трэнер.
Адкрытую трэніроўку пачалі з размінкі. Спецыяльная ўвага надавалася мышцам ног, бо найвялікая колькасць удараў у гэтым кантактным спорце наносіцца менавіта імі. Затым спартсмены сталі ў пары і адпрацоўвалі падрыхтоўчыя камбінацыі. А ў кульмінацыі трэніроўкі дзецям дазволілі правесці спарынгі, праўда, наносячы ўдары не на поўную сілу.
Адзін з мінчан-спартсменаў, Мацвей Красуцкі гаворыць, што ставіць спорт на вяршыню сваіх прыярытэтаў. Спаборніцтвы па таэквандо ён убачыў па тэлевізары і закахаўся ў гэты спорт. У юнака была магчымасць запісацца на трэніроўкі, і з таго часу ён спраўна займаецца. Нават у "Папараць кветцы" даводзіцца прымушаць сябе праходзіць праз тры штодзённыя трэніроўкі: ранішнюю прабежку, асноўную і вячэрнюю гульнявую сесіі. Мацвей лічыць, што спорт мае вялікую карысць для жыцця маладога чалавека, бо гэта цікава і дапамагае быць паспяховым.
Пасля трэніроўкі па таэквандо коратка ўменне сваіх падапечных па дзюдо паказаў Сяргей Вальчэўскі, які ўжо даўно вядзе такую групу ў ФАЦ “Лазурный”. Дзеці ўпэўнена прадэманстравалі некалькі эфектных браскоў і прыёмаў. Сяргей Валер'евіч мае вялікі досвед у баявых майстэрствах, якія практыкаваў у часы службы ў МУС, і таму яму ёсць чаму навучыць дзятву.
У выніку трэніроўка скончылася агульнай фотасесіяй і зарадам добрага настрою для гледачоў і спартсменаў.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Павел САЛАЎЁЎ.
Фота аўтара.