Сталічная вобласць развіваецца стабільна

Date 11.02.2022 Man
Comment 435
Сталічная вобласць развіваецца стабільна

9 лютага адбыўся сход дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці. Удзел у ім прыняла і дэлегацыя нашага раёна ў саставе дэпутатаў раённага Савета.

Асобая місія на гэтым мерапыемстве выпала дэпутату райсавета Анатолію Зябко. Па-першае, яму было прадастаўлена ганаровае права адкрыць гэты прадстаўнічы форум. Падругое, Анатоль Мікалаевіч быў у ліку выступаючых і падзяліўся сваімі меркаваннямі аб далейшай рабоце па ўмацаванні і захаванні адзінства беларускага народа як надзейнага рычага супрацьстаяння бясконцым нападкам на нашу краіну з боку замежных палітыкаў і апазіцыі.

Дзелячыся сваімі ўражаннямі аб мерапрыемстве, А. Зябко высока ацаніў інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці і грамадска-палітычнай сітуацыі ў вобласці, з якой выступіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.

— Кіраўнік вобласці адзначыў, — расказаў Анатоль Мікалаевіч, — што па выніках 2021 года сталічны рэгіён дастойна выканаў узятыя на сябе абавязкі і знаходзіцца ў ліку перадавых у рэспубліцы ў цэлым па сацыяльна-эканамічнаму развіццю і тэмпах росту эканомікі. Істотна палепшыўся фінансавы стан многіх вытворчых калектываў і абласнога бюджэта ў цэлым. У прыватнасі, вельмі істотнае прыбаўленне дала прамысловасць, сур’ёзна ўзрос экспарт прадукцыі, што сведчыць аб тым, што выпускаемая на Міншчыне прадукцыя з’яўляецца канкурэтназдольнай па сваіх якасцях і цане. Вельмі многае робіцца і ў сацыяльнай сферы: будуюцца жылыя дамы, дзяцячыя садкі, школы, бальніцы, буйныя спартыўныя аб’екты. І ўсе яны былі завершаны ў тэрмін. Што датычыць грамадска-палітычнай сітуацыі, то яна вызначалася стабільнасцю, што, адпаведна, і садзейнічала выкананню ўсіх параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Таксама ў сваім выступленні А. Турчын спыніўся на падрыхтоўцы і арганізацыі правядзення рэферэндума. Жыхары вобласці актыўна ўключылася ў гэты працэс. Ва ўсіх раёнах, у тым ліку і Бярэзінскім, праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі, сутрэчы ў працоўных калектывах, дзе вельмі падрабязна тлумачацца тыя змяненні і дапаўненні, якія ўносяцца ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Паступае шмат прапаноў па ўдасканаленні Асноўнага Закона.

Гэта сведчыць, што ў падрыхтоўку да важнай палітычнай кампаніі актыўна ўключылася большасць нашага насельніцтва. А ўносімыя змяненні – жыццёвыя, запатрабаваныя часам і служаць далейшаму развіццю нашай рэспублікі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER