Таццяна Відэргольд адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама!

Date 14.03.2022 Man
Comment 745
Таццяна Відэргольд адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама!

Падзякай старшыні Мінаблвыканкама за плённую працу, за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Мінскай вобласці адзначана старшая медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Бярэзінскай ЦРБ Таццяна Відэргольд.

Узнагароду Таццяне Анатольеўне ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі:

- Дзякуй за плённую працу! – заўважыў Уладзімір Міхайлавіч. – Дзякуй за тое, што дапамагаеце бярэзінцам справіцца з захворваннямі. Жадаю Вам, вядома ж, як мага больш станоўчых эмоцый, здароўя.

– Прыемна атрымаць такую значную ўзнагароду за сваю працу, – заўважыла Таццяна Анатольеўна. – У чым сакрэт поспеху? Ён просты: люблю сваю работу, таму імкнуся выконваць яе на выдатна. Я проста выконваю свае абавязкі і не лічу сябе героем. Шчаслівыя твары ачунялых пацыентаў — найлепшая ўзнагарода для мяне.

IMG 7221с

У Бярэзінскай ЦРБ Тацяна Анатольеўна працуе больш за 20 гадоў. Прыйшла сюды на працу адразу ж пасля заканчэнння Барысаўскага медыцынкага каледжа.

- Шчыра прызнаюся, не адразу вырашыла звязаць сваё жыццё з медыцынай. Спачатку паступіла ў іншую навучальную ўстанову, але даволі хутка зразумела: гэта не маё. І тады згадаліся словы бабулі, якая казала, што лепшая прафесія – медыцынскі работнік, маўляў, людзей у белых халатах заўсёды паважаюць. Я ўладкавалася на працу ў нашу раённую бальніцу санітаркай. Складаная, напружаная праца мяне не напужала, а наадварот, я пераканалася, што хачу атрымаць медыцынскую адукацыю. Ды і калегі падтрымлівалі, раілі падаваць дакументы ў медкаледж.

Пасля каледжа Таццяна Анатольеўна пэўны час шчыравала медыцынскай сястрой у рэанімацыйным аддзяленні, затым – у інфекцыйным. А цяпер – старшая медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення.

Павіншавалі з узнагародай Таццяну Анатольеўну калегі і галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук.

IMG 7236с

 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER