Прафесіяналы сваёй справы

Date 08.07.2022 Man
Comment 702
Прафесіяналы сваёй справы

Значнасць дзяржаўнай падатковай службы для краіны і кожнага з нас велізарная. Мяркуйце самі: каля 80 працэнтаў рэспубліканскага бюджэту фарміруецца менавіта за кошт падаткаў. І ад таго, як гэтая служба спрацуе, будуць залежаць і фінансаванне аховы здароўя, і рамонт дарог, і рэалізацыя сацыяльных праектаў.

Высокі прафесіяналізм, глыбокія веды, мэтанакіраванасць і адказнае стаўленне да справы работнікаў падатковай службы дазваляюць забяспечваць устойлівае функцыянаванне бюджэтнай сістэмы краіны, умацоўваюць фінансавую дысцыпліну і павышаюць падатковую культуру.

У 2021 годзе ў кансалідаваны бюджэт Бярэзінскага раёна паступіла 22,6 млн. рублёў. Выкананне плана даходаў бюджэту забяспечана на 100,3%.

У фарміраванні бюджэту ўдзельнічала 16772 плацельшчыка, у тым ліку 318 арганізацый, 598 індывідуальных прадпрымальнікаў і 15856 фізічных асоб. Асноўныя паступленні даходаў у бюджэт забяспечваюць арганізацыі, на долю якіх прыпадае больш за 81,8% усіх даходаў, на долю фізічных асоб прыпадае 5,6%, індывідуальных прадпрымальнікаў – 5,5% даходаў бюджэту.

Як і раней, пераважную частку плацяжоў Бярэзінскага рэгіёна фарміруюць плацельшчыкі дзяржаўнай формы ўласнасці - імі забяспечана паступленне 66,09% даходаў бюджэту, 15,69% усіх даходаў у бюджэт унесена арганізацыямі недзяржаўнай формы ўласнасці.

Усё большая колькасць плацельшчыкаў выкарыстоўвае магчымасці сістэмы электроннага дэкларавання. Такі фармат узаемадзеяння з падатковай службай пазбаўляе плацельшчыкаў ад неабходнасці асабістага наведвання інспекцыі, дазваляе максімальна хутка атрымаць неабходную інфармацыю, скарачае часовыя бар'еры і папяровы дакументаабарот як у падатковым органе, так і непасрэдна ў плацельшчыка. Па стане на 1 ліпеня 2022 года ў раёне карыстаюцца электроннымі сэрвісамі больш за 750 плацельшчыкаў.

Вядучы рэферэнт Юлія Суша, галоўныя дзяржаўныя  падаткавыя інспектары Дзмітрый Дзямідовіч і Маргарыта Габец, вядучы рэферэнт Алена Карняенка, галоўны дзяржаўны  падаткавы інспектар Зарына Несцяровіч, намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Бярэзінскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне Таццяна Дубіна.

Немалаважнае значэнне ў эфектыўнай працы мае кадравы патэнцыял. Добрасумленная праца работнікаў упраўлення не застаецца без увагі як з боку вышэйстаячых, так і мясцовых органаў улады. Працоўныя дасягненні Таццяны Дубіны адзначаны Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне, Зарыне Несцяровіч аб'яўлена падзяка Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Вось ужо больш за 30 гадоў з моманту ўтварэння падатковая служба Бярэзінскага раёна паспяхова вырашае пастаўленыя перад ей задачы, і гэта заслуга тых людзей, якія прысвяцілі сябе рабоце ў падатковых органах.

Падрыхтавала Алена Громава.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER