Два гады назад мы зрабілі правільны выбар: Мы за моцную і квітнеючую краіну!

Date 09.08.2022 Man
Comment 497
Два гады назад мы зрабілі правільны выбар: Мы за моцную і квітнеючую краіну!

9 жніўня, было роўна два гады пасля апошніх Прэзідэнцкіх выбараў. Гэтая дата аказалася знакавай для гісторыі нашай рэспублікі і далейшага яе развіцця, яна, можна сказаць, стала пераломным момантам у гісторыі нашай краіны.

Мы прагаласавалі за квітнеючую Беларусь! Не павёўшыся на повадзе псеўдадэ-макратаў, якія схілялі нас перадаць уладу прадстаўнікам бел-чырвона-белай сімволікі, мы зрабілі выбар на карысць дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. І, як паказаў час, не памыліліся ў сваім рашэнні, бо наша краіна і сёння працягвае сваё далейшае развіццё як незалежная суверэнная дзяржава і праяўляе клопат аб кожным яе жыхары.

Уявім сабе на хвілінку сітуацыю, у якой мы аказаліся б, прыняўшы 9 жніўня 2020 года іншае рашэнне. Не трэба быць вялікім аналітыкам ці эканамістам для таго, каб уявіць магчымыя наступствы. Перш-наперш, неймавернае імкненне да ўступлення ў Еўрасаюз паставіла б пад пагрозу саму сутнасць суверэннасці нашай дзяржавы, ператварыўшы яе ў другарадны прыдатак і рынак таннай рабочай сілы. Па-другое, Беларусь на фоне сённяшняй расійска-украінскай сітуацыі ператварылася б у руках Захада ў зручную пляцоўку для пастаўкі на Украіну ўзбраення і далейшай напружанасці абстаноўкі.

Мы зрабілі правільны выбар, таму сёння мы ўпэўнена крочым наперад.

Мы расцём, развіваемся, ідзём сваім шляхам, застаёмся самастойнымі.

Хтосьці можа запярэчыць: маўляў, што такое два гады? Гэтага перыяду мала для таго, каб рабіць нейкія важкія высновы. Ды не, не мала. Бо мы нічога не ламалі і, дзякаваць Богу, не зламалі ні ў сваім ладзе жыцця, ні ў сваёй эканоміцы. А таму стабільна развіваемся, дасягаем новых поспехаў, умацоўваем сваё палітычнае становішча і суверэнітэт.

І гэта не проста прыгожыя словы. У іх справядлівасці можа пераканацца, ды і пераконваецца кожны, у тым ліку і жыхары нашай Бярэзіншчыны. Сапраўды, толькі за два апошнія гады наш горад стаў яшчэ больш утульным і прыгожым. Факты? Вы самі іх бачыце. Гэта перш-наперш нашы новабудоўлі - засяленне яшчэ аднаго шматпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай, правядзенне апошніх работ на будаўніцтве дома па вуліцы Красіна, уступленне ў дзеянне пасля рэканструкцыі будынка раённай бібліятэкі (тут і бібліятэка, і рэдакцыя газеты, і ЗАГС, і маладзёжны цэнтр, якога мы так доўга чакалі), здача ў эксплуатацыю новага пажарнага дэпо…

Нямала зроблена і па добраўпарадкаванні горада, асфальтаванні яго вуліц, арганізацыі месцаў для актыўнага адпачынку і заняткаў спортам. Радуе і сёлетні багаты ўраджай, уборка якога днямі ўступіла ў сваю другую палову. Значыць, будзем не толькі з хлебам, а і з іншай прадукцыяй сельскай гаспадаркі, пустыя паліцы магазінаў нам не пагражаюць, як і сцюдзёная, без энерганосьбітаў і дастатковай колькасці паліва, зіма.

Так, мы на правільным шляху. Так, два гады назад мы зрабілі разумны выбар. І нішто не зможа пераканаць нас у супрацьлеглым! Зараз галоўнае - працаваць на карысць нашай любімай краіны. Быць сапраўднымі патрыётамі. І як адзначыў Кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, “Любімую не аддаюць!”

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота з архіва рэдакцыі.

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER