Паважаныя бярэзінцы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Date 17.09.2022 Man
Comment 1492
Паважаныя бярэзінцы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Свята стала сведчаннем суверэннага права беларускага народа, аб’яднанага агульнымі духоўнымі і культурнымі традыцыямі, жыць у незалежнай дзяржаве.

Міралюбівасць, гасціннасць, узаемаразуменне, узаемапавага, добрасуседства і згуртаванасць – спрадвечнымі прынцыпамі беларусаў можна захапляцца і варта ганарыцца. У нашай краіне рэалізоўваюць свае магчымасці і здольнасці прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур, прафесій, узростаў – і гэту каштоўнасць неабходна шанаваць і аберагаць. Мы розныя, а Беларусь у нас – адна!

Няхай свята ўзбагачаецца новымі здабыткамі, заснаванымі на лепшых якасцях беларускага народа і нацыянальных традыцыях, імкненні зберагчы і прымножыць спадчыну, умацаваць эканамічны, тэхналагічны і інтэлектуальны патэнцыял. У нашым адзінстве і згуртаванасці –
паспяховасць будучыні.

Жадаем вам згоды і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30