Шаноўныя сябры, паважаныя бярэзінцы!

Date 18.11.2022 Man
Comment 409
Шаноўныя сябры, паважаныя бярэзінцы!

Шчыра віншую вас са святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

І хоць прафесійным з’яўляецца яно для работнікаў аграпрамысловага комплексу, дачыненне да яго мае кожны з нас. І не толькі як спажывец, бо карэнне кожнага бярэзінца, яго паходжанне зыходзіць ад зямлі і людзей, якія стагоддзямі працавалі на ёй.

За гэты час не зменшылася наша павага да зямлі і яе працаўнікоў. Штогод уступаюць яны ў бітву за ўраджай, змагаюцца за паўнату малочных рэчак, клапоцяцца аб нашым агульным дзяржаўным дабрабыце і багацці стала кожнай сям’і. І штогод выходзяць яны пераможцамі ў гэтай бітве, дзякуючы сваёй руплівасці, стараннасці і гаспадарлівасці – тым якасцям, якія заўсёды былі ўласцівы сельскаму працаўніку.

Вось і сёлета аграрыі Бярэзіншчыны шчыра папрацавалі на палетках родных гаспадарак, сабралі, як ніколі за апошнія дзесяць гадоў, багаты ўраджай, назапасілі ўдосталь кармоў для таго, каб не зводзіліся з нашага рацыёну ні малако, ні мяса, зрабілі надзейны задзел будучага ўраджаю. І хоць чарговы сельскагаспадарчы год паступова падыходзіць да завяршэння, не прыпыняюцца клопаты сяльчан пра наш дабрабыт, працягваюцца іх будні, поўныя працы і новых намаганняў.

Няхай жа прыносяць гэтыя намаганні вам толькі поспех і новыя здабыткі. Няхай садзейнічаюць ім не толькі ваша невычарпальная працавітасць і адданасць выбранай прафесіі, а і моцнае здароўе, мір у свеце і вашых сэрцах, упэўненасць у заўтрашнім дні і цяпло сямейнага ачага. Годна нясіце па жыцці высокае званне селяніна – кармільца, гаспадара зямлі, прадаўжальніка традыцый прадзедаў.

Дзякуй за працу!

Дзяніс ДЗІШУК,
старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER