Выпісвайце “Бярэзінскую панараму”

Date 10.03.2023 Man
Comment 1004
Выпісвайце “Бярэзінскую панараму”

Юлія Букель на Бярэзіншчыну прыехала ў 2016 годзе ў якасці маладога спецыяліста пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

За непрацяглы час работы ў калектыве рэдакцыі яна з журналіста змагла вырасці да галоўнага рэдактара газеты “Бярэзінская панарама”.

Юлія – актыўны, малады, мэтанакіраваны кіраўнік.

А яшчэ яна – старшыня парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.

– Сёння “Бярэзінская панарама” – гэта і газета, і сайт, і сацыяльныя сеткі, дзе з кожным днём расце колькасць падпісчыкаў, – расказвае Юлія Віктараўна. – Мы імкнёмся, каб наша выданне было цікавым для бярэзінцаў рознага ўзрос-ту. Пішам пра людзей і для людзей. У сацыяльных сетках размяшчаем аператыўна інфармацыю пра тое, што адбываецца ў горадзе, раёне, вобласці і краіне. Уздымаем на старонках газеты, у сацыяльных сетках і на сайце праблемныя пы-танні, якія хвалююць нашых падпісчыкаў. Дарэчы, нядаўна запусцілі чат, дзе кожны можа ўзняць праблемнае пытанне.

Паважаныя чытачы, выпісвайце “Бярэзінскую панараму”.Будзем сябраваць і надалей!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER