Выбары-2024: меркаванні бярэзінцаў. Наталля СОКАЛ

Date 01.02.2024 Man
Comment 918
Выбары-2024: меркаванні бярэзінцаў. Наталля СОКАЛ

Наталля СОКАЛ, дырэктар ААТ “Пагосцкі”:

– Да правядзення адзінага дня галасавання застаецца крыху менш месяца. Выбарчая кампанія зараз уступае ў сваю самую актыўную стадыю, калі ўжо сфарміраваны ўчасткі для галасавання і склад выбарчых камісій, вызначаны выбарчыя акругі, а таксама зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты, названы іх прозвішчы і пачынаецца агітацыйны перыяд. Быць убаку ад гэтай важнай палітычнай кампаніі мы не павінны, бо сваім голасам і ўзважаным рашэннем мы не толькі аказваем давер таму ці іншаму чалавеку – нашаму будучаму дэпутату, а і закладваем  падмурак далейшаму развіццю нашай краіны, нашага грамадства, нашага дабрабыту. Часу для таго, каб вызначыцца, у нас шмат. Садзейнічаць нашаму выбару будуць, несумненна, і сустрэчы з кандыдатамі ў дэпутаты, нашы з імі зносіны. Такім чынам, актыўнасць патрабуецца не толькі ад нашых будучых выбраннікаў, а і ад нас саміх. Асабліва ў дзень галасавання. Наколькі ўдумліва і неабыякава падыйдзем мы да гэтай даты, настолькі перспектыўным будзе і наша далейшае жыццё. Праявіце сваю грамадскую пазіцыю!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER