Са святам, паважаныя працаўнікі Бярэзіншчыны!

Date 29.03.2024 Man
Comment 450
Са святам, паважаныя працаўнікі Бярэзіншчыны!

На раённым Свяце Працы, якое пройдзе 29 сакавіка, будуць падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Бярэзіншчыны за мінулы год.

На раённую Дошку гонару будуць занесены:

Лепшая арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі – сельскагаспадарчы філіял ААТ МЗКТ “Арэшкавічы”.

Лепшыя ўстановы ў сацыяльнай сферы – ДУА “Пагосцкая сярэдняя школа”, ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Беразіно”.

Лепшая арганізацыя ў будаўнічай сферы – філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ-192”.

Сярод органаў мясцовага кіравання і самакіравання – Бярэзінскі сельскі выканаўчы камітэт.

Лепшая арганізацыя ў сферы гандлю – гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Здравтрейд”.

Адзначаны і асабісты ўклад тых, хто любіць сваю справу і штодзённай карпатлівай працай умацоўвае дабрабыт роднага краю.

Традыцыйна фотаздымкі лепшых працаўнікоў усіх галін эканомікі і сацыяльнай сферы будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER