Набірайцеся сіл. Мы дапаможам!

Date 26.07.2022 Man
Comment 647
Набірайцеся сіл. Мы дапаможам!

Сёння мы пагаворым аб аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні дзяцей-інвалідаў. Наладжваецца яно ў адпаведнасці з палажэннем аб парадку накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года №542 і з 1 студзеня 2007 года пуцёўкі дзецям-інвалідам выдаюцца па месцы жыхарства ў парадку чарговасці і профіля захворвання.

Права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў маюць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама (без лячэння) – асобы, якія суправаджаюць на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў па заключэнні ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі (УКК).

Пры пастаноўцы на ўлік за атрыманнем пуцёўкі прада-стаўляюцца наступныя дакументы:

- пісьмовая заява;

- медыцынская даведка аб стане здароўя і патрэбе ў санаторна-курортным лячэнні;

- заключэнне УКК аб неабходнасці суправаджэння діцяці-інваліда да 18 гадоў;

- пашпарт;

- пасведчанне дзіцяці-інваліда;

- даведка з месца работы бацькоў аб тым, што дзіця не праходзіла санаторна-курортнае лячэнне па месцы іх работы;

- даведка з месца вучобы дзіцяці.

Пуцёўкі дзецям-інвалідам і суправаджаючым іх асобам выдаюцца бясплатна. Па заключэнні ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі дзеці-інваліды могуць прайсці санаторна-курортнае лячэнне без суправаджэння дарослых у санаторыі “Случ” па профілях захворвання сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, костна-мышачнай сістэмы, органаў стрававання, зроку, моча-палавой сістэмы, а таксама ў санаторыі “Акадэмія здароўя” па профілях захворвання органаў зроку, хваробы косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.

Больш поўную інфармацыю аб аздараўленні дзяцей-інвалідаў можна атрымаць па тэлефоне 5-19-16 або непасрэдна ў нашым упраўленні.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Бярэзінскага раёна.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER