Редакция

Газета “Бярэзінская панарама” (ранейшая назва “Сцяг Леніна”) была заснавана 2 лістапада 1931 года. Яна мае багатую гісторыю: у час Вялікай Айчыннай вайны выдавалася падпольна на тэрыторыі Бярэзінскага раёна.

Зараз заснавальнікам выдання з’яўляецца Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт. Газета з’яўляецца адзіным друкаваным выданнем на тэрыторыі рэгіёна. Асноўныя тэмы, якія асвятляюцца на старонках “Бярэзінскай панарамы” — дзейнасць прэзідэнцкай вертыкалі і органаў мясцовай улады, адраджэнне вёскі, навядзенне парадку на зямлі, усталяванне здаровага ладу жыцця, работа сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, дзейнасць грамадскіх арганізацый, праблемы маралі і права, экалогіі, падрастаючага пакалення, паказ чалавека працы і гэтак далей.

Штомесяц выходзяць тэматычныя старонкі “Жывёлавод”, “Маладзёжны кур’ер”, “Чалавек і закон”, “Школьны аб’ектыў”, “Дамавічок”, «Сямейная скарбонка», «Экалагічная старонка», «Колокол».
У склад рэдакцыі ўваходзіць праграма радыёвяшчання “Бярэзінскі час”. Перадачы выходзяць у эфір праз УП «Минская волна» 2 разы на тыдзень — раніцай з 6.15 да 6.30 у аўторак і пятніцу.

У розны час рэдакцыя газеты была адзначана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, прэміяй Саюза журналістаў СССР імя М. І. Ульянавай за арганізацыю масавай работы, дыпломам пераможцы V Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літэра” у намінацыі “Лепшы творчы праект”, шэрагам грамат і дыпломаў Міністэрстваў унутраных спраў, эканомікі, абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У маі 2018 года быў выкананы рэдызайн сайта. Новы сайт адрозніваецца візуалізацыяй, адаптаваны для мабільных прылад і адпавядае ўсім сучасным стандартам інтэрнэт-журналістыкі.

Па стане на 1 студзеня 2018 года тыраж газеты складаў 3750 экзэмпляраў, выдаецца яна двойчы на тыдзень аб’ёмам – 8 старонак у сераду і 12 старонак у суботу, у двухколерным выкананні.

Падпісацца на “Бярэзінскую панараму” можна з любога месяца.

Да паслуг чытачоў наш аддзел рэкламы, які па даступных цэнах і ў адпаведнасці з вашымі пажаданнямі размесціць аб’явы і рэкламу.

Кантактныя тэлефоны: галоўнага рэдактара – +375-1715-6-32-71, намесніка галоўнага рэдактара – +375-1715-5-52-63, аддзела рэкламы – +375-1715-6-43-04 (тэл/факс).

E-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

« Июль 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31