Велапрабег да дня перамогі

У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню.У аўторак, 8 мая, гарадскі стадыён збіраў удзельнікаў чарговага велапрабегу, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта традыцыйнае святочнае мерапрыемства з кожным годам пашырае свае межы, павялічваючы колькасць удзельнікаў. Кожны з іх разумее, што гэта дата напоўнена асаблівым сэнсам, гэта свяшчэнная памяць аб загінуўшых у час баявых дзеянняў за наш светлы сённяшні дзень, нашу мірную спакойную будучыню.

Слова для ўрачыстага адкрыцця велапрабегу было прадастаўлена начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Аляксандраўне Жукоўскай.
Велапрабег аб’яднаў не толь-кі актывістаў клуба “Сірэна”, вучняў і настаўнікаў устаноў адукацыі, а і прадстаўнікоў ад арганізацый і прадпрыемстваў. З вуснаў удзельнікаў велапрабегу ўрачыста гучаў дэвіз: “Мы выбіраем мірнае неба, мы выбіраем удачу і перамогу!” і словы ўрачыстай клятвы: “…удзельнічаць у велапрабегу, прытрымліваючыся правіл і паважаючы слабага саперніка”.
Па словах дырэктара фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лазурный» Васіля Аўчарэнкі, у велапрабегу, маршрут якога пралягаў у межах горада, прынялі ўдзел каля ста чалавек.
Усе ўдзельнікі ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі да помніка кветкі і адпусцілі ў блакітную далячынь зробленага дзіцячымі рукамі белакрылага голуба міру разам з мноствам рознакаляровых надзіманых шарыкаў.
Вечная слава героям, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, будзе жыць у сэрцы кожнага з удзельнікаў велапрабегу.

На здымках: у час мерапрыемства.
Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *