Галоўны напрамак работы – сяўба кукурузы

Date 29.04.2024 Man
Comment 446
Галоўны напрамак работы – сяўба кукурузы

Вось нарэшце і прыйшлі цёплыя пагодлівыя дзянькі. На палетках сельгаспрадпрыемстваў густой шчоткай зелянеюць рунь і травы, неўзабаве праклюнуцца і яравыя пасевы. А пакуль што сейбіты завяршаюць кампанію пасадкай кукурузы. Ідуць у гаспадарках і іншыя работы: іх у вясенюю пару заўсёды шмат.

Не сядзяць без справы гэтымі днямі і рабочыя ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. У мінулую суботу, у прыватнасці, палявыя работы вялі яны ў наваколлі вёскі Жукавец. На полі падрыхтоўкай глебы на трактары МТЗ-1221 шчыраваў Генадзь Мялешка, а побач – на ўскрайку – стаяў гатовы да работы яшчэ адзін трактар, якім кіруе Аляксандр Багамаз. Пакуль у мужыны было некалькі вольных хвілінак, даведваемся ў яго пра пасяўную ў гаспадарцы.

Аляксандр Багамаз

 

– Яравы клін мы, можна сказаць засеялі. Засталося толькі ўправіцца з кукурузай. Яе плошча складае палтары тысячы гектараў. Аб’ём вялікі. На яе пасадцы задзейнічаны не толькі я, а і яшчэ два механізатары – Іосіф Базін і Сяргей Ждановіч. Я са сваёй сеялкай паспеў ужо распачацца: засеяў гектараў 30 кукурузы на палетку ў раёне вёскі Бялавічы. Там давялося някепска папрацаваць на падрыхтоўцы плошчаў. Раней той участак належаў прыватніку, які сеяў на ім бульбу. А затым адмовіўся ад яго, пакінуўшы пасля сябе столькі камення на поло, вы б бачылі! Некалькі дзён давялося патраціць на тое, каб пазвозіць яго. Зараз там пасеяны ўжо бабовыя і авёс. Будзе і кукуруза. Але з-за таго, што там было даволі гразка, давялося прыпыніць работы і перайсці сюды. Тут поле добрае, роўнае, галоўнае – не пераўвільготненае і без камення. Так што ёсць дзе разгарнуцца.

Генадзь Мялешка

 

Як высветлілася пазней, у гэты дзень рабочыя ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” былі заняты і на ішных відах работ. Напрыклад, на МТК “Паложына” ва ўсю вялася вывазка арганікі на палі, а ў раёне вёскі Шавярнічы вяася хімапрацоўка палеткаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER