Аб гуманітарнай дзейнасці на Бярэзіншчыне

У краіне распрацаваны Комплексы мер па прыцягненні замежнай дабрачыннай дапамогі на перыяд да 2020 года. У нашым раёне распрацаваны шматлікія гуманітарныя праекты. Каб рэалізаваць задуманае, неабходна ад 10 да 800 тысяч долараў. Грошы патрэбны на рэканструкцыю сядзібы Патоцкіх, стварэнне безбар’ернага асяроддзя, публічных майстэрняў, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання і шмат іншага…

Ад Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадастаўлена 7 праектаў, ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама – 8, ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – 3 і ад Бярэзінскай ЦРБ — 3. Усе былі накіраваны ў 30 пасольстваў і консульстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь з просьбай аказання дабрачыннай спонсарскай дапамогі.
Спадзяёмся, многія праекты пачнуць рэалізоўвацца. На Бярэзіншчыну наведваюцца замежныя дэлегацыі, каб тут, на месцы пазнаёміцца з асаблівасцямі раёна, людзьмі, абмеркаваць той альбо іншы праект.
25 верасня ў Смалявічах Бярэзінскі раён прыняў удзел у канферэнцыі па пытаннях рэалізацыі гуманітарных праектаў, дзе былі прадстаўлены праекты і ад нашага раёна.
Зусім нядаўна, у лістападзе Бярэзінская ЦРБ распрацавала гуманітарны праект “Рука помощи”. Яго галоўная мэта – аказанне дапамогі ў аднаўленні фізічнай, інтэлектуальнай, псіхічнай і сацыяльнай дзейнасці людзей з рознымі захворваннямі з мэтай паляпшэння дынамікі ўзроўню іх жыццядзейнасці, пашырэння рамак іх незалежнасці. Для гэтага неабходна закупіць медыцынскае рэабілітацыйнае абсталяванне, правесці касметычны рамонт памяшканняў для правядзення рэабілітацыі пацыентаў.
— Як бачым, у нашым раёне вядзецца работа па рэалізацыі гуманітарных праектаў, — зазначыла начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Міхайлаўна Барауля. — Нічога немагчымага няма, галоўнае — прыдумаць годны праект, падрабязна распрацаваць яго і прыкласці максімум намаганняў, каб знайсці спонсараў.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *