Працавалі натхнёнв, весела, жыццярадасна. Добраму настрою садзейнічала і цудоўнае цёплае надвор’е, не вельмі ўласцівае апошнім дням сакавіка. А таму і зроблена было многае. Адным з аб’ектаў прыкладання намаганняў, напрыклад, была зялёная зона за магазінам “Маяк” і пралягаючая там канава, якія рэдка калі прыбіралі. Святлей і ўтульней стала гэтае месца пасля таго, як там навялі парадак работнікі раённага выканаўчага камітэта. Прадстаўнікоў “працоўнага дэсанта” ў той дзень можна было пабачыць і ў іншых куточках нашага горада, а таксама ў мікрараёнах аднапавярховых будынкаў, дзе парадак вакол сваіх сядзіб наводзілі жыхары прыватнага сектара.