Управяцца да выхадных

Date 16.05.2024 Man
Comment 564
Управяцца да выхадных

Блізіцца да завяршэння пасяўная кампанія. Да канца гэтага тыдня фінішыруе яна і ў ААТ “Першамайскі”. Сёння тут на палетках шчыруе два трактары з пасяўнымі агрэгатамі: ідзе пасадка кукурузы.

У гаспадарку мы прыехалі якраз у абедзенны перапынак. Галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Пянкрат займаўся развозкай абедаў.

– Гарачае харчаванне ў нас было наладжана з самага пачакту кампаніі, – расказвае ён. – Калі механізатар знаходзіцца на полі па 12 і больш гадзін і не будзе мець гарачага харчавання, то які з яго будзе работнік? Абеды заказваем у ААТ «Бярэзінскі райаграсэрвіс», там добрыя павары, мы задаволены.

Што датычыць пасяўной, то ўсю збожжавую групу тут адсеялі яшчэ з восені. На вясну заставалася толькі сто гектараў грачыхі і каля 60 гектараў гароху ў чыстым выглядзе (і тое, і другое ўжо пасеяна). Па словах спецыяліста, вырошваць гарох будуць для атрымання пладоў, якія затым пойдуць у размол і стануць добрым камбікармом. На зерне запланавана таксама выдзеліць і 120 гекараў кукурузы. Астатнія 650 гектараў ператворацца ў важкі сакавіты корм. Высяваецца кукуруза ўкраінскіх гатункаў, якая добра паказала сябе на нашых землях. На раніцу серады засеяць заставалася каля двухсот гектараў царыцы палёў. На дзве сеялкі – работы на пару дзён, бо за дзень мехзанізатары Аляксандр Астрэйка і Ігар Буднік спраўляюцца засеяць ад 45 да 50 гекараў. Нават у выпадках, калі часам здараюцца невялікія паломкі: іх ліквідуюць аператыўна, і менш як праз гадзіну агрэгат ізноў у рабоце.

Трэці ўдзельнік пасяўной – механізатар Леанід Ермалінскі. У яго абавязкі ўваходзіць дастаўка на палеткі мінеральных угнаенняў і зерня. Цэлы дзень ён не прастойвае побач з участкам для засявання, бо ммеханізатары самі займаюцца загрузкай насення і тым самым адбываецца эканомія часу адзінкі тэхнікі. І Астрэйка, і Буднік забяспечаны неабходнымі мерамі аховы (насенне паступае пратручаным), у тым ліку і рэспіратарамі.

Прыбылі гарачыя абеды

Аднак завяршэнне сяўбы ў гаспадарцы не зніжае напруджанасці работ. Наперадзе, ужо не за гарамі, нарыхтоўка кармоў. Пакуль што травастой тут не вельмі багаты з-за нізкіх тэмператур паветра. Але з прыходам цяпла расліны абуджаюцца і актыўна ідуць у рост. Таму зараз інжынерная служба ўшчыльную займаецца падрыхтоўкай тэхнікі да гэтай адказнай кампаніі. У першую чаргу рамантуецца прычапное абсталяванне, даводзяцца да ладу прэсы. Ёсць неабходнасць адрамантаваць рухавік МАЗа. А самі кормаўборачныя камбайны (іх у гаспадарцы два – КВК і КЗР) амаль поўнасцю падрыхтаваны. Адзін з іх ужо ўключаны ў работу: вядзе нарыхттоўку зялёнай масы, якая ідзе на падкормку жывёле.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики: