Абмеркаванне праекта Канстытуцыі ў Мікулічах

Date 26.01.2022 Man
Comment 1037
Абмеркаванне праекта Канстытуцыі ў Мікулічах

Сёння ў аграгарадку Мікулічы прайшло абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі з жыхарамі і працаўнікамі Мікуліч і Лагоў. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, дырэктар ААТ “Першамайскі” Віктар Аўтухоў, старшыня Паплаўскага сельсавета Аляксей Сарнаўскі.

В.В.Лашкоўскі засяродзіў увагу на рэферэндуме 27 лютага, у якім павінен прыняць удзел кожны грамадзянін краіны. Таксама распавёў пра сацыяльную накіраванасць Канстытуцыі, падрабязна спыніўся на кожным новым пункце Асноўнага закона. Расказаў пра захаванне гістарычнай памяці перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адказнасць кожнага грамадзяніна за сябе і сваё здароўе, абарону персанальных дадзеных, замацаванне інстытуту сям’і як саюза мужчыны і жанчыны, увядзенне аднаго дня галасавання, палажэнне пра Усебеларускі народны сход, і іншае.

У рамках абмеркавання бытавых праблем прысутныя прапанавалі разглядзець пытанне закупкі для раённай бальніцы апарата камп’ютарнай тамаграфіі.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31