Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 14.02.2022 Man
Comment 779
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Кацярына КЛІМКО, спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:

– Быць маладым – прэстыжна і ганарова, бо за намі будучае краіны, яе лёс і далейшае развіццё. І нашы намаганні, памножаныя на вопыт і старанне старэйшых пакаленняў, абавязкова дадуць свой плён.

Не ў нашым характары абыякавасць да лёсу Радзімы, бо на кожным кроку мы адчуваем яе клопат і дапамогу: у час вучобы, атрымання рабочага месца па выбранай спецыяльнасці, стварэння належных умоў для самарэалізацыі і правядзення вольнага часу. За прыкладамі ж далёка хадзіць не трэба. Узяць хаця б Беразіно. Да паслуг моладзі – такія цудоўныя аб’екты, як плавальны басейн, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, раённы цэнтр культуры, цэнтр рамёстваў, кінатэатр. Яшчэ адным аб’ектам для адпачынку стане маладзёжны цэнтр, які ўжо сёлета ў маі гасцінна расчыніць свае дзверы для наведвальнікаў. Такім чынам, магчымасцей праявіць сябе ў нас дастаткова. І ці ж не гэта істотная праява клопату пра моладзь з боку дзяржавы?

Ад нас жа патрабуецца сваёй працай умацоўваць заваяваныя мінулымі пакаленнямі рубяжы, быць надзейнымі пераймальнікамі лепшых здабыткаў сваіх бацькоў, захоўваць памяць аб подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быць патрыётамі Айчыны, цаніць свае гістарычныя карані і культуру, развіваць свой творчы патэнцыял.

Выбар моладзі – гэта заўтрашні дзень нашай любімай Беларусі.Таму заклікаю ўсіх прадстаўнікоў маладога пакалення праявіць сваю грамадзянскую свядомасць і прыняць актыўны ўдзел у рэферэндуме, які адбудзецца 27 лютага. За намі – будучыня. Давайце ж зробім яе светлай і шчаслівай!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30