Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Date 14.02.2022 Man
Comment 1010
Абмяркоўваем праект Канстытуцыі

Аляксандра ДУМНАЯ, галоўны бухгалтар ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”:

– Я – прадстаўнік маладога пакалення, малады спецыяліст, працую ў Райаграсэрвісе другі год пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэіміі. Ганаруся сваёй Радзімай, ганаруся Беларуссю. Тым, што мы жывём у мірнай і дружнай краіне, якая не ведае жахаў вайны. Дзякуй за гэта нашым продкам, ветэранам вайны, якія падарылі нам свабоду і шчасце.

Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад працавітасці і любові да нашай Айчыны, бо людзі старэйшага пакалення зрабілі нямала для эканамічнага росту і развіцця нашай дзяржавы. Мы захоўваем гістарычную памяць і нацыянальную культуру, самабытнасць нашага народа і не дадзім нікому пасягаць на заваяваную свабоду, на выбраны нашым народам шлях незалежнасці і дэмакратыі.

Актыўнасць і патрыятызм – вось тыя якасці, якія мы павінны несці ў сабе, каб будаваць заўтрашні дзень Беларусі. Ад нашай сумленнай працы і неабыякавасці залежыць наш лёс, лёс нашых дзяцей і наступных пакаленняў беларусаў. Таму мы не павінны заставацца ўбаку ад фарміравання дзяржаўнага ўкладу. Наш доўг – прыняць актыўны ўдзел у правядзенні маючага адбыцца 27 лютага рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Скажам сваё годнае слова! Прагаласуем за квітнеючую і незалежную Айчыну!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30